У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Стэнлі.
Генры Мортан Стэ́нлі GCB (англ.: Henry Morton Stanley; сапраўднае імя — Джон Роўлендс; 28 студзеня 1841 — 10 мая 1904) — журналіст, знакаміты падарожнік, даследчык Афрыкі. Рыцар Вялікага Крыжа ордэна Лазні.
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Дэнбі (Уэльс). З 6 гадоў выхоўваўся ў працоўным доме, ва ўзросце 15 гадоў збег. У 17-гадовым узросце юнгай на караблі даплыў да Новага Арлеана (ЗША), дзе працаваў на купца Генры Стэнлі, які пазней яго ўсынавіў. У час Грамадзянскай вайны ў ЗША 1861—1865 гадоў быў валанцёрам у войску паўднёўцаў, трапіў у палон, збег, пасля перайшоў на службу да паўночнікаў, дэзерціраваў. З сярэдзіны 1870-х гадоў займаўся журналістыкай. У 1871—1872 гадах у якасці карэспандэнта газеты «New York Herald» адправіўся ў Цэнтральную Афрыку на пошукі Д. Лівінгстана. Знайшоўшы Лівінгстана, разам з ім абследаваў возера Танганьіка. У 1874—1877 гадах у якасці кіраўніка англа-амерыканскай экспедыцыі перасек Афрыку з усходу на захад, дайшоў да возера Вікторыя, адкрыў горны масіў Рувензоры, азёры Эдуард і Джордж, даследаваў раку Кагера. Дасягнуў вярхоўяў ракі Луалаба, удакладніў, што яна з’яўляецца вытокам ракі Конга, пазначыў на карце яе сярэднюю частку і спусціўся да месца ўпадзення ў Атлантычны акіян. У 1879—1884 гадах на службе ў бельгійскага караля Леапольда II, актыўна ўдзельнічаў у захопе зямель у басейне ракі Конга і стварэнні «Незалежнай дзяржавы Конга» (пасля Бельгійскае Конга). Адначасова адкрыў азёры Маі-Ндомбэ і Тумба. У 1887—1889 гадах кіраваў англійскай экспедыцыяй, зноў перасек Афрыку з захаду на ўсход, даследаваў раку Арувімі, вызначыў прыналежнасць возера Эдуард да сістэмы ракі Ніл.
Пахаваны ў Вэстмінстэрскім абацтве, побач з Давідам Лівінгстанам. Імем Генры Стэнлі названы вадаспады (парогі) у вярхоўі ракі Конга (з 1983 года — Баёма)[7].
Сачыненні
- How I found Livingstone (L., 1872)
- Through the Dark Continent (1878)
- The Congo and the founding of its free state (1885)
- In darkest Afrika (1890)
- Му dark companions and their strange stones (L., 1893)
- Му early travels and adventures in America and Asia (L., 1895)
Крыніцы
Літаратура
- Стэ́нлі Генры Мортан // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 232. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 394. — 671 с. с илл. (руск.)
- СТЭ́НЛИ (Stanley) Генри Мортон // Социальное партнёрство — Телевидение. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2016. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 978-5-85270-368-2.
- Стэнли Генри Мортон / Олейников И. Н. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Абрамов Я. В. Генри Мортон Стэнли. Его жизнь, путешествия и географические открытия. — М.: ТомСувенир, 2015. — 256 с.; 5,50 см × 7,00 см × 1,43 см — ISBN 978-5-906045-96-6. (руск.)
- 300 путешественников и исследователей. Биографический словарь. — Москва: Мысль, 1966. — 271 с. (руск.)
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|