Копыскі павет |
Краіна |
Расійская імперыя |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр |
|
Дата скасавання |
1860 |
Копыскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай губерні Расійскай імперыі, якая існавала ў 1777—1796 і 1802—1861 гадах. Цэнтр — Копысь. Плошча каля 2,3 тыс. км².
Створаны на частцы тэрыторыі скасаваных Аршанскай і Магілёўскай правінцый паводле імператарскага ўказа ад 22 сакавіка 1777 года. Уключаў 115 панскіх маёнткаў, мястэчкі Абольцы, Барань, Зубрэвічы, Саколіна, Смаляны, Стараселле, Талачын.
У 1794 годзе да павета далучана тэрыторыя на захад ад ракі Друць з мястэчкамі Абчуга, Бобр, Зарэчны Талачын, Крупкі, пасля чаго плошча павета склала каля 3,1 тыс. км². У 1796 годзе павет скасаваны, у 1801 годзе адноўлены. Паўторна скасаваны ў 1861 годзе, тэрыторыя павета была ўключана ў Аршанскі, Горацкі, Магілёўскі і Сенненскі паветы.
Ураднікі павета
Літаратура