Петрыкаўскае радовішча калійных і каменнай соляў ― прыродныя мінеральныя пераўтварэнні зямной кары у саляноснай тоўшчы Прыпяцкага прагіну.
Адкрыццё і абследаванне радовішча
Петрыкаўскае радовішча размешчана на захадзе цэнтральнай зоны Прыпяцкага прагіну, у Петрыкаўскім раёне і часткова ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці. Раённы цэнтр Петрыкаў знаходзіцца ў цэнтры радовішча. Адкрыццё радовішча адбылося ў траўні 1966 года ля вёскі Белка Петрыкаўскага раёна пры правядзенні планавых пошукавых работ. У 1966—1967 гг. былі праведзены пошукава-ацэначныя работы, у выніку якіх у верхнясаленой тоўшчы вызначаны 8 калійных гарызонтаў. Да сярэдзіны 1970-х гг. праведзена разведка радовішча: прасвідравана 150 свідравін з адборам керна, вылучэннем калійных гарызонтаў, ацэнкай зместу хлорыстага калія і магнію і тэррыгенных прымешак у верхнясаляносной тоўшчы, зроблены геафізічныя даследванні ў ствале свідравін: гама — кавернаметрыя (ГК), каратаж, электракаратаж (КС), нейтронны гама-каротаж (НГК). Былі вызначаны магчымыя запасы радовішча: каля 2,2 млрд тон, глыбіня залягання пароды дасягае 1,2 км[1].
Характарыстыка радовішча
Фармацыя радовішча адрозніваецца высокай салёнапоўнасцю ― 80 %, і высокай каліяноскасцю. Калійныя гарызонты радовішча ― пераслаіванне калійнай і каменнай солей, галапеліта і карбанатна-антігідрытавых парод. Для калійных пластоў характэрна высокае ўтрыманне хларыду калія, якое ў другім слоі дасягае 50,6 %, а ў трэцім — 47,1 %, сярэдняе ўтрыманне радовішча — 22,18 %. Сярэдняе ўтрыманне нерастваральнага астатку ў другім і чацвёртым калійных пластах, адпаведна, 0,21 і 0,52 %. Калійныя солі чыстыя, з крупназярністай структурай[2][3].
Распрацоўка радовішча
У 2014 годзе «Беларуськалій» пачаў будаўніцтва горна-абагачальнага комплексу для вытворчасці хлорыстага калію, праектная магутнасць ― 1,5 млн. тон у год. Разліковы тэрмін працы комплексу з улікам мінеральных запасаў ― каля 90 гадоў. Мяркуецца пачаць вытворчасць у канцы 2019 года, у снежні 2021 года вывесці на праектную магутнасць. Да 2015 года ў радовішчы выяўлена 11 калійных гарызонтаў, з іх асноўнае прамысловае значэнне мае гарызонт IV-П. Практычную цікавасць таксама ўяўляюць гарызонты I-П і VI-П. У траўні 2016 года на пляцоўцы комплексу адбылося ўрачыстае адкрыццё работ па будаўніцтву шахты. Адзначалася, што новае прадпрыемства будзе значнай падзеяй на сусветным калійным рынку[4][5][6].
Зноскі
Літаратура
- Митько И. А. Особенности структурно-тектонического строения Северного участка Петриковского месторождения калийных солей // Устойчивое развитие: региональные аспекты: сборник материалов VIII региональной научно-практической конференции молодых ученых, Брест, 18 ноября 2016 г. / Брестский гос. ун-т им.А. С. Пушкина. ― Брест, БрГУ, 2017.
|
---|
Гаручыя | |
---|
Металічныя | |
---|
Неметалічныя | |
---|