Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

20th Century Boys

20th Century Boys logo
Лагатып

Лагатып
20世紀少年
(Nijyuseiki Shonen)
Жанрнавуковая фантастыка, містыка
Манга
Аўтар Наокі Урасава
Выдавец Японія Shogakukan
Публікуецца у Японія Big Comic Spirits
Аўдыторыя сэйнэн
Публікацыя 30.1.2000 — 2006
Тамоў 22
Манга «21st Century Boys»
Аўтар Наокі Урасава
Выдавец Японія Shogakukan
Публікуецца у Японія Big Comic Spirits
Публікацыя 2007 — 2007
Тамоў 2
Гульнявы фільм
«20th Century Boys 1st chapter»
Рэжысёр Юкіхіка Цуцумі
Кампазітар Ромэй Сіраі
Прэм'ера 30 августа 2008
Працягласць 142 хвіл.
Гульнявы фільм
«20th Century Boys 2nd chapter»
Рэжысёр Юкіхіка Цуцумі
Прэм'ера 31 студзеня 2009

20th Century Boys (яп.: Nijyusseiki Shōnen, 20世紀少年) — манга, створаная японскім мастаком-мангакам Наокі Урасава.

Аўтар

Наокі Урасава (яп. 浦沢 直樹 Урасава Наокі) — вядомы мангака, які працуе ў галіне сэйнэн-мангі. Сярод найболей папулярных прац можна назваць 20th Century Boys, Master Keaton і Monster.

Наокі Урасава нарадзіўся 2 студзеня 1960 года ў Токіа, скончыў універсітэт Мэйсэй па спецыяльнасці эканоміка. Мангай зацікавіўся яшчэ ў школе. Дэбютаваў у 1981 годзе з мангай Return, якая атрымала прэмію выдавецтва «Shogakukan» у 1990 годзе. Ён двойчы атрымліваў прэмію выдавецтва “Shogakukan”, двойчы – прыз Тэдзукі Асаму за дасягненні ў галіне культуры і адзін раз прэмію мангі выдавецтва “Kodansha”.

Наокі Урасава на Japan Expo 2012, Парыж

Чатыры яго працы былі экранізаваны ў выглядзе анімэ: Yawara!, Master Keaton, Monster і Pluto.

Гісторыя стварэння

Спачатку выдавалася асобнымі серыямі ў мангавым часопісе для дарослых Big Comic Spirits выдавецтва Shogakukan у 1999-2006 гадах, было выдана 249 эпізодаў, сабраных у 22 тамы танкабонаў. Працяг з 16 эпізодаў пад назвай "21st Century Boys" (21世紀少年, Nijūisseiki Shōnen) выдаваўся ў тым самым часопісе ў 2006-2007 гадах і быў сабраны ў два тамы танкабонаў. Распавядае гісторыю Кендзі Энда і яго сяброў, якія заўважаюць, што культ-правадыр, вядомы толькі як "Сябар", намагаецца знішчыць свет, і што сімвал яго культу моцна нагадвае сімвал, распрацаваны ў іх дзіцячыя гады. Серыя мае шмат спасылак на некалькі мангаў і анімэ 1960-х–1970-х гадоў, а таксама на класічную рок-музыку, яе назва ўзятая з песні T. Rex "20th Century Boy".

Трылогія кінаадаптацый з жывымі акцёрамі, рэжысёрам якіх быў Юкіхіка Цудумі, была выпушчана ў 2008 і 2009 гадах. Манга была ліцэнзавана і выдадзена англіскай мовай кампаніяй Viz Media, а таксама распаўсюджвалася ў Аўстраліі і Новай Зеландыі кампаніяй Madman Entertainment. Фільмы таксама былі ліцэнзаваны Viz у Паўночнай Амерыцы і 4Digital Media у Вялікабрытаніі.

Сюжэт

Сябры-аднакласнікі ў пачатку 1970-х гадоў будуюць «сакрэтную базу» на пустцы. Яны мараць пра барацьбу са злымі сіламі і арганізацыямі, пішуць «Кнігу прароцтваў» і прыдумляюць тайны «Знак сяброўства». Дараслеючы, яны забываюць пра дзіцячыя гульні і мары. Ніхто з іх не становіцца героем. Але ў адзін дзень усё мяняецца. Паступова сябры аказваюцца зацягнутымі ў шэраг незвычайных і страшных падзей, за якімі стаіць загадкавы чалавек, які называе сябе проста Сябар і выкарыстоўвае дзіцячы Знак сяброўства. Хто ён і чаго дабіваецца?

Героі

Кендзі Энда (遠藤健児, Kenji Endō) — адзін з галоўных герояў мангі і галоўны герой першай часткі мангі. Кендзі і яго паводзіны ў дзяцінстве аказалі вялікае ўздзеянне на ўсе падзеі мангі.

Кана Энда (遠藤カンナ, Kanna Endō) — пляменніца Кендзі. Яна валодае звышнатуральнымі здольнасцямі, выток якіх не зусім зразумелы. Другі Сябар казаў, што прычына яе здольнасцяў — медыцынскі прэпарат, які ён даў яе маці, Кірыка, калі тая была цяжарная. Сама Кана не лічыць свае здольнасці карыснымі. Як і яе бацька Кана геніяльны лідар. Яна ўзначальвала арганізацыю, якая імкнулася да паўстання супроць Сябра. У ёй Кана мела мянушку «Ледзяная Каралева».

Сябар (яп. ともだち, Tomodachi) — загадкавая асоба з невядомымі мэтамі. Галоўны антаганіст мангі.

Змест

Спасылкі

Kembali kehalaman sebelumnya