Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Аляксей Сямёнавіч Шэін

Аляксей Сямёнавіч Шэін
Нараджэнне 1652
Смерць 2 (12) лютага 1700
Месца пахавання
Род Q4522396?
Бацька Semyon Shein[d]
Маці Q125992840?
Жонка Anna Dolgorukova[d][1]
Дзеці Sergey Shein[d]
Званне генералісімус
Камандаваў Novgorod razryad[d]
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксей Сямёнавіч Шэін, (1662 — 12 лютага 1700) — рускі ваявода, баярын, дзяржаўны дзеяч, першы рускі генералісімус.

Біяграфія

Аляксей Шэін паходзіў са старога баярскага роду. Яго прадзед Міхаіл Барысавіч Шэін камандаваў рускімі войскамі падчас Смаленскай вайны 1632—1634 гадоў. Рускія войскі пацярпелі паражэнне. Міхаіл Шэін быў абвінавачаны ў здрадзе і пакараны смерцю, а яго сям’я сасланая ў Сімбірскую губернію.

У 1680—1681 гадах Аляксей Шэін быў ваяводай у Табольску і ў 1683—1684 гадах у Курску. Баярын з 25 сакавіка 1682 года, блізкі баярын з 1685 года. Аляксей Шэін прымаў удзел у Крымскіх паходах 1687 і 1689 гадоў і ў Азоўскіх паходах 1695—1696 гадоў. Падчас першага, няўдалага Азоўскага паходу, Аляксей Шэін камандаваў Праабражэнскім і Сямёнаўскім палкамі. Падчас другога Азоўскага паходу, у 1696 годзе, Аляксей Шэін быў Камандуючым сухапутнымі войскамі. 28 чэрвеня 1696 года за вайсковыя поспехі ў другім Азоўскім паходзе, Пётр I прысвоіў Шэіну званне генералісімуса. Шэін стаў першым генералісімусам Расіі. Пазней, Пётр I прызначыў Шэіна галоўнакамандуючым рускай арміі, камандуючым артылерыяй, конніцай і кіраўнікам замежнага прыказа. У 1697 годзе Шэін служыў у Азове, кіраваў будаўніцтвам марской гавані ў Таганрозе. Яму прыходзілася стала адбіваць набегі турак і татараў.

У 1698 годзе Шэін удзельнічаў у падаўленні стралецкага бунту. Пазней, Шэін патрапіў у няміласць Пятра I, за тое, што ён не выкрыў сувязь стральцоў з царэўнай Сафіяй. Калі Пётр I пачаткаў стрыгчы баярскія бароды, першым ён састрыг бараду Аляксею Шэіну.

Зноскі



Kembali kehalaman sebelumnya