Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Барысаўскае прадпрыемства музычных інструментаў

Барысаўскае прадпрыемства музычных інструментаў — колішняе прадпрыемства ў Барысаве.

Гісторыя

Створана ў 1935 годзе як фабрыка піяніна на базе лесазавода. У Вялікую Айчынную вайну была разбурана, адноўлена ў 1944 годзе. У 19441965 гадах рэканструявана і пашырана (пабудаваны галоўны вытворчы корпус, цэхі металадэталяў, лесапільны, сушыльны і інш.). У 19761997 гадах галаўное прадпрыемства ВА «Белмузпрам»[1]. Вядомасць прынесла піяніна маркі «Беларусь», якіх штогод выраблялася да 24 тысяч адзінак[2].

У другой палове 90-х прадпрыемства пачало стагнаваць[2]. У 1997 ператворана ў ААТ «Музінструмент-Барысаў», з 2001 — ААТ з сучаснай назвай[1].

У 2000 годзе фабрыка стварыла 1868 піяніна, у 2002 — толькі 688 адзінак. Да 2003 года прадпрыемства стала практычна банкрутам, знешняя запазычанасць перавысіла 1,3 мільёна долараў, утварылася трохмесяцовая запазычанасць па заработнай плаце. Зацікаўленым замежным інвестарам не ўдалося дамовіцца з уладамі Беларусі[2].

У 2006 годзе на падставе прадпісанняў Барысаўскага гарадскога аддзела Міністэрства па надзвычайных сітуацыях аб аварыйным стане цэхаў вытворчая дзейнасць прадпрыемствабыла спынена. У 2010 годзе прынята рашэнне аб ліквідацыі прадпрыемства[2].

Прадукцыя

Электрагітары Сола-2 і Бас-1 (1980)

Асноўная прадукцыя (2005): піяніна, цымбалы, акустычныя гітары, дзіцячыя музычныя цацкі (цымбалы, ксілафоны і інш.), нарды і інш[1].

Зноскі

  1. а б в Борисовское предприятие музыкальных инструментов // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 912 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0371-3 (Т. 2).
  2. а б в г Бельмо на глазу. Кто спасет убитую борисовскую «пианинку»? Архівавана 26 лютага 2021.

Літаратура

Спасылкі

Kembali kehalaman sebelumnya