Эканоміка-лінгвістычны ўніверсітэт |
---|
|
Заснаваны |
20 ліпеня 1995 |
Год закрыцця |
1998 |
Краіна |
|
Размяшчэнне |
|
Эканоміка-лінгвістычны ўніверсітэт (ЭЛУ, поўная назва "Эканоміка-лінгвістычны недзяржаўны ўніверсітэт") - недзяржаўная ўстанова вышэйшай эканамічнай і лінгвістычнай адукацыі, якая дзейнічала ў Мінску ў 1990-я гг. Зарэгістраваны ў адзіным дзяржаўным рэестры 20.07.1995 адміністрацыяй Першамайскага раёна Мінска (№100201032[1] Архівавана 1 сакавіка 2018.). Юрыдычны адрас вул. Батанічная 15. У складзе ЭЛУ дзейнічаў Перакладчы факультэт з дзённай і вячэрняй формамі навучання[1]. У 1998 г. у гэтай вну адазвалі ліцэнзію[2]. Пры гэтым, згодна ўспамінаў, апублікаваных СМІ, студэнты ЭЛУ мусілі самастойна ўладкоўвацца ў іншыя вну пасля зачынення арганізацыі[3][4]. Будынак перайшоў Дзяржаўнаму інстытуту кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ.
Зноскі
- ↑ Даведнік для паступаючых у вышэйшыя навучальныя установы Рэспублікі Беларусь у 1996 годзе. Мн.: НМЦэнтр, 1996 - 206с, с. 195
- ↑ гл. зноску 100 справаздачы Human Rights Watch за 1999 г. па Беларусі: "Ліцэнзіі былі адкліканы ў чатырох недзяржаўных універсітэтаў (Эканоміка-лінгвістычны універсітэт, Мінск; Гуманітарны універсітэт, Брэст; Еўрапейскі інстытут культуры, Мінск; Усходнееўрапейскі інстытут бізнесу і права, Мінск)" Нарушения академической свободы(недаступная спасылка)
- ↑ "Сын калегаў-журналістаў вучыўся ў эканоміка-лінгвістычным універсітэце. У дзень зарплаты бацькі бывалі не радасныя - хутчэй заклапочаныя. Тут жа адлічвалі круглую суму на вучобу, пасля чаго на жыццё заставалася няшмат. Затое поспехам сына не маглі нарадавацца. І раптам як снег на галаву навіна: навучанне спынена, заснавальнікі вну зніклі. Мноства сем'яў тады страцілі немалыя грошы, а сотні студэнтаў - каштоўныя гады", пісаў Віктар Панамароў Чего не дано - того в аптеке не купишь // СБ-Беларусь сегодня 16.02.2002
- ↑ "...апынуўшыся ў віры студэнцкага жыцця, таксама захацеў вучыцца. Мой выбар прыйшоўся на эканоміка-лінгвістычны ўніверсітэт, які працаваў у Мінску ў "ліхія 90-я". І хоць у мяне былі адны двойкі па англійскай, я адолеў неабходны мінімум і паступіў. Правучыўся паўтары гады, паспяхова і з задавальненнем, але здарылася, як тады здавалася, непапраўнае - навучальную ўстанову зачынілі." узгадваў у сваім інтэрв'ю псіхолаг Андрэй Пушкароў. «Похороны воина» под православную музыку и другие способы перевоспитать себя // Беларускі час
Спасылкі
Установы вышэйшай адукацыі Беларусі |
---|
Класічныя | |
---|
Кіравання | |
---|
Сілавыя | |
---|
Тэхнічныя | |
---|
Тэхналагічныя | |
---|
Эканамічныя | |
---|
Медыцынскія | |
---|
Сельскагаспадарчыя | |
---|
Мастацкія | |
---|
Педагагічныя | |
---|
Вузкапрофільныя | |
---|
За межамі Беларусі | |
---|
Закрытыя | |
---|
Іншае | |
---|