1989
Падзеі
- 10 студзеня: Пасля 72-гадовага перапынку аднавіла дзейнасць праваслаўнае Мінскае духоўнае вучылішча.
- 12 студзеня: Прайшоў перапіс насельніцтва СССР, у БССР — 10 200 200 чалавек.
- 4 лютага: Заснавана Таварыства беларускай культуры ў Літве.
- 15 лютага: Завершаны вывад савецкіх войскаў з Афганістана.
- 19 лютага: Адбыўся мітынг на стадыёне «Дынама» ў Мінску, арганізаваны Беларускім народным фронтам.
- 3 красавіка: У Мінску адбылася ўстаноўчая канферэнцыя Беларускага экалагічнага саюза.
- 18 чэрвеня: Заснаваны Ліцэй БДУ.
- 24 чэрвеня: У Вільнюсе пачаўся I Устаноўчы з’езд Беларускага народнага фронту «Адраджэнне», сконч. 25 чэрвеня.
- 27 чэрвеня: Устаноўчы з’езд Таварыства беларускай мовы прыняў зварот да ўсіх прыхільнікаў беларускага слова.
- 19 жніўня: Прэзідэнт Польшчы Войцех Ярузельскі назначае актывіста «Салідарнасці» Тадэвуша Мазавецкага прэм’ер-міністрам.
- 23 жніўня: Два мільёны чалавек у Латвійскай, Літоўскай і Эстонскай ССР, узяўшыся за рукі, сталі ўздоўж дарогі Вільнюс-Талін, дамагаючыся незалежнасці сваіх рэспублік.
- 25 жніўня: Касмічны апарат «Вояджэр-2» наблізіўся да Нептуна.
- 31 жніўня: Малдаўская мова абвешчана дзяржаўнай у Малдове і пераведзена на лацінскі алфавіт.
- 27 кастрычніка: На вайсковай базе пад в. Станькава (Дзяржынскі раён), паводле савецка-амерыканскага дагавору, знішчана апошняя пускавая ўстаноўка АТР-23 «Ака».
- 29 кастрычніка: Адбыўся мітынг у Курапатах у памяць ахвяр рэпрэсій.
- 7 лістапада: Створаны Дом-музей дзеда Талаша ў вёсцы Навасёлкі (Петрыкаўскі раён).
- 9 лістапада: Пачаўся дэмантаж Берлінскай сцяны.
- 13 лістапада: Узышоў на трон князь Ліхтэнштэйна Ганс-Адам II.
- 16 снежня: Масавыя выступленні ў горадзе Тымішаара, пачатак рэвалюцыі ў Румыніі.
- 17 снежня: На тэлеканале FOX дэбютаваў серыял «Сімпсаны» — самы доўгі мультсерыял у гісторыі амерыканскага тэлебачання.
- 17 снежня: асвечаны храм Святых Першавярхоўных Апосталаў Пятра і Паўла, Светлагорскае благачынне.
- 20 снежня: Амерыканскія войскі ўрываюцца ў Панаму дзеля звяржэння Мануэля Нар’егі.
- 22 снежня: Заснаванне Беларускай федэрацыі футбола.
- 29 снежня: Вацлаў Гавел стаў прэзідэнтам Чэхаславакіі.
Нарадзіліся
Памерлі
- 23 студзеня: Сальвадор Далі, іспанскі мастак
- 14 лютага: Вінцэнт Жук-Грышкевіч, беларускі нацыянальны дзеяч, у 1971-1982 старшыня Рады БНР (нар.10.2.1903).
- 26 красавіка: Люсіль Бол, амерыканская актрыса
- 22 чэрвеня: Анры Сагэ, французскі кампазітар і дырыжор
- 2 ліпеня: Андрэй Грамыка, савецкі дзяржаўны дзеяч і дыпламат
- 11 ліпеня: Лоўрэнс Аліўе, брытанскі акцёр
- 16 ліпеня: Герберт фон Караян, аўстрыйскі дырыжор
- 26 жніўня: Ірвінг Стоўн, амерыканскі пісьменнік
- 7 верасня: Анатоль Міхайлавіч Трус, беларускі акцёр
- 13 лістапада: Фёдар Янкоўскі, беларускі мовазнавец, фалькларыст, празаік
- 14 снежня: Андрэй Сахараў, фізік, адзін з стваральнікаў вадароднай бомбы, праваабаронца
- 22 снежня: Сэмюэл Бэкет, ірландскі драматург (нар. 1906)
- 25 снежня: Нікалае Чаўшэску, прэзідэнт Румыніі (нар. 26.1.1918)
|
|