Воін (да 1295 — 1333/1334) — князь полацкі (1320-я — 1333/1334)[1].
Хрысціянскае імя
У ранняй беларускай гістарыяграфіі Воіна атаяснялі з менскім князем Васілём, таму сустракаюцца звесткі, што хрысціянскае імя Воіна было Васіль[1], пазней такая думка прызнана няслушнай.
Біяграфія
Паводле Юзафа Вольфа, трэці сын Будзівіда, брат Віценя і Гедзіміна[1][2]. Акалічнасці і час заняцця Воінам полацкага стальца невядомы. Упершыню, ужо як полацкі князь, згадваецца пад 1326 годам[3], калі разам з менскім князем Васілём і ржэўскім князем Фёдарам Святаславічам, ездзіў у Ноўгарад на чале гедзімінава пасольства для заключэння мірнага дагавора з Наўгародскай зямлёй і Лівонскім ордэнам[1]. Болей у крыніцах не згадваецца. Імаверна, загінуў падчас паходаў лівонскіх рыцараў на Полацак у 1333 і 1334 гадах[3], бо пад 1338 годам полацкім князем крыніцы называюць ужо Нарымонта Гедзімінавіча.
Меў сына Любку, які ў 1342 годзе камандаваў атрадам у паходзе Альгерда на дапамогу Пскову[1] і загінуў у баі з лівонскімі рыцарамі[3].
У час княжання Воіна адбывалася далейшае збліжэнне Полацка з іншымі беларускімі землямі (Менскай, Наваградскай, Тураўскай і Пінскай), чаму спрыяла барацьба супраць крыжакоў, якія часта нападалі на Полацк (1325, 1333, 1334)[1].
Крыніцы
- ↑ а б в г д е Воин // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 119. — 737 с.
- ↑ Wolff J. Rod Gedimina. — Krakow, 1886. — S. 6. (польск.)
- ↑ а б в Vainius // Tarybų Lietuvos enciklopedija / ed. J.Zinkus. — Vilnius: Lithuania: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988. — Т. IV. — pp. 419. (літ.)
Літаратура
- Wolff J. Rod Gedimina. — Krakow, 1886. — S. 6.
- С. В. Тарасаў. Воін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 255. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Тарасаў, С. В. Воін // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 347.
- Беляев, И. Д. История Полоцка или Северо-Западной Руси от древнейших времен до Люблинской унии / И. Д. Беляев. — Москва, 1872.
- Данилевич, В. Е. Очерк истории Полоцкой земли до конца XIV столетия / В. Е. Данилевич. — Киев, 1896.
- Довнар-Запольский, М. В. Очерк истории Кривичской и Дреговичской земель до конца XII столетия / М. В. Довнар-Запольский. — Киев, 1891.
- Дук Д. У. Полацк і палачане (IX—XVIII стст.) / Д. У. Дук. — Наваполацк : ПДУ, 2010.